Міжнародны фестываль „Сяброўская бяседа“ ў Гарадку
На беразе возера ў Зарэчанах, каля Гарадка, што на Беласточчыне, ужо 23-і раз прайшоў міжнародны фестываль „Сяброўская бяседа“. Як і штогод, жыхары Гарадка і ваколіц, а таксама госці фестывалю, сабраліся разам, каб у сяброўскай абстаноўцы бавіць час на свежым паветры пад украінскія, польскія, а найперш – беларускія песні ды танцы. Пра важнасць захавання беларускай мовы ды культуры ў рэгіёне гаворыць ганаровы госць фестывалю – сябра Сойма Рэспубліка Польшча па справах Беларусі Роберт Тышкевіч:
— Гісторыя Гарадка ўзыходзіць да традыцыі, што ёсць агульнай для многіх народаў, многіх культураў, многіх рэлігіяў, і вельмі добра, што і сёння ён працягвае сваю традыцыю, перадаючы беларускую культуру маладому пакаленню. У гэтым вялікая заслуга мескіх уладаў; рупліўцаў; людзей, што працуюць з музычнымі калектывамі. Мы маем клапаціцца аб тым, каб беларуская культура захоўвалася, каб яна стагоддзямі заставалася часткай традыцыі цудоўнага Падляшша.
Міжнародны фестываль „Сяброўская бяседа“ праходзіць на Гарадоччыне ўжо трэці дзясятак гадоў. А ўжо ў гэтую суботу ў суседнім Міхалове пройдзе фестываль „Прымацкая бяседа“.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя