У Гомелі сілавікі пыталіся ў затрыманага рабочага, хто ў Беларусі прэзідэнт
17 гадоў таму
Гомельскі завод ліцця і нармаляў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале прымусовае відэа свайго ўжо былога супрацоўніка Віталя Сваткоўскага, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. На відэа бачна, як мужчыну затрымлівае ГУБАЗіК — яго паклалі на зямлю, а адзін з сілавікоў паставіў на шыю затрыманага сваё калена. Пасля гэтага ў Віталя спыталі, якога колеру беларускі сцяг і хто прэзідэнт краіны.
Пазней мужчына быў вымушаны сказаць, што ставіў «лайкі» на «экстрэмісцкія» пасты ў «Аднакласніках». Паведамляецца, што яму прызначылі 25 сутак арышту паводле арт. 19.10 КаАП (распаўсюд нацысцкай сімволікі) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі).
Крыніца: „Вясна“