Міністр абароны Беларусі адправіўся ў Іран на перамовы



Падчас візіту запланаваныя перамовы з вайскова-палітычным кіраўніцтвам Ірана, бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва краін, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

У траўні Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны са спасылкай на “беларускае падполле” паведамляў, што працоўная група іранскіх інжынераў наведала Гомельскі радыёзавод. Падчас іх візіту нібыта абмяркоўвалася магчымасць “сістэмнага наладжвання вытворчасці дронаў-камікадзэ”.

Беларускае Радыё Рацыя