Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага
16 гадоў таму
Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што панеслі страты батальёны «Ліцвін» і «Волат» палка. «Загінула чацвёра нашых герояў», — гаворыцца ў паведамленні.
Імёны загінулых пакуль не называюцца.
***
Пра гібель аднаго з беларускіх байцоў, не называючы ягонага імя, паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб’яднання «Пагоня».
«Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў», — кажуць яго ўкраінскія сябры па зброі.
Гэта 27-ы беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны. Усяго ў складзе ўкраінскага войска ваююць некалькі соцень беларускіх добраахвотнікаў.