Узровень вады ў Дзвіне застаецца небяспечна нізкім для суднаходства
16 гадоў таму
На Дзвіне ў раёне Віцебска па-ранейшаму захоўваецца небяспечна нізкі ўзровень вады, пры якім небяспечныя ўмовы для суднаходства.
У пачатку трэцяй дэкады ліпеня на рэках басейна Дзвіны пераважаў роўны ход узроўню вады і невялікае паніжэнне ўзроўню. Тым не менш, дажджлівае надвор’е з сярэдзіны дэкады выклікала невялікае павышэнне ўзроўню вады на большасці рэк, паведамляе «Віцебскаблгідрамет».
Узровень вады ў Дзвіне ў межах Віцебска паступова рос пачынаючы з 20 ліпеня, зараз ён арыенціровачна складае 49 сантыметраў над нулём гідралагічнага паста.
Тэмпература вады на працягу тыдня істотна не змянялася і захоўвалася ў межах 16 21 °С.