Вікторыя Азаранка саступіла Эліне Світолінай у 1/16 фіналу турніру ў Вашынгтоне
У матчы першага раунда турніру ў Вашынгтоне з прызавым фондам 780 тысяч даляраў беларуска Вікторыя Азаранка саступіла ў двух сэтах украінцы Эліне Світолінай — 6:7 (2:7), 4:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 48 хвілін. Характэрна, што ў 22 геймах (не лічачы тай-брэйка) было зроблена 17 брэйкаў. Світоліна рэалізавала 9 з 11 брэйк-пойнтаў. Азаранка – 8 з 10. Суадносіны эйсов – 4-1 на карысць украінкі. У 1/8 фіналу Світоліна будзе змагацца з расіянкай Дар’яй Касаткінай.
Мінскае „Дынама” абыграла „Адмірал” у першым спарынгу міжсезоння
Лік сустрэчы 3:1. Гол і пас на рахунку Валянціна Дземчанкі. Шайбы ў актыве Мікіты Смірнова і Сцяпана Звягіна. Каманды па выніках трох перыядаў не разышліся па дамах: фармат прадугледжваў авертайм і буліты.
Форварды Ягор Алешын і Уладзімір Ануфрыюк знаходзяцца на праглядзе ў „Лідзе”
Расіянін Ягор Алешын пачынаў кар’еру ў юнацкіх камандах „Крышталя” з Электрасталі, пасля гуляў у МХЛ за „Атланты” (Мыцішчы). У сезоне-2014/15 ён правёў чатыры матчы ў КХЛ за „Атлант”, адзначыўся галявой перадачай. Далей у біяграфіі нападаючага значыліся толькі клубы з ВХЛ: „Буран” (Варонеж), „Хімік” (Васкрасенск), „Торас” (Нафтакамск), „Рубін” (Цюмень), ЦСКА ВПС (Самара), „Разань-ВДВ” і „Тамбоў”.
Беларус Уладзімір Ануфрыюк – выхаванец ДЮСШ г. Кобрына. Гуляў за юнацкую, юніёрскую і маладзёжную зборныя Беларусі, а пасля за „Мінскіх зуброў” у вышэйшай лізе і „Дынама-Маладзечна” ў экстралізе. У мінулым сезоне ў 21 матчы за „зуброў” набраў 16 ачкоў (6+10), за „Дынама-Маладзечна” правёў 22 гульні, вызначыўся адным асістам, — перадае hockey.by.0
Максім Салаш перайшоў у французскі „Бурк”
Беларускі цяжкі форвард будзе выступаць у чэмпіянаце Францыі. Прадстаўляючы 27-гадовага гульца, сайт „Бурка” адзначыў, што ў Салаша выдатны далёкі кідок і ён даволі мабільны на пляцоўцы, а таксама валодае байцоўскімі якасцямі і крэатыўным мысленнем. Апошняй камандай нападніка быў „Ніжні Ноўгарад” з Лігі ВТБ.
Беларускае Радыё Рацыя