У Гародні затрымалі мужчыну, які вярнуўся з-за мяжы



Пра затрыманне чалавека піша праваабарончы канал «Право имеют» на падставе відэа, што з’явілася ў праўладным канале. На відэа бачна, што мужчыну затрымалі каля ягонага аўтамабіля ў прыватным сектары. Таксама сілавікі паказалі фота гэтага чалавека разам з Сяргеем Ціханоўскім і на маршах.

Таксама затрыманага абвінавачваюць у напісанні больш за 1000 паведамленняў з нібыта «абразамі» у чатах і каналах.