Латушка і Вячорка сустрэліся з камандаваннем палка Каліноўскага
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка наведалі Кіеў. Яны сустрэліся з кіраўніцтвам палка Каліноўскага — камандзірам Дзянісам Кітам, ягоным намеснікам Вадзімам Кабанчуком, а таксама камандзірам медычнай роты Анастасіяй Махамет і прадстаўніком палку Дзмітрыем Шчыгельскім.
Святлана Ціханоўская і прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі прысутнічалі на сустрэчы анлайн, піша «Зеркало».
— Сустрэча працягвалася прыкладна чатыры гадзіны. Мы пачалі з жалобы па загінулых учора хлопцах, думаю, мы возьмем удзел у іх пахаванні, — паведаміў Франак Вячорка. — Цяпер пряцягваецца нефармальная частка. Першая з пачатку вайны сустрэча Святланы Ціханоўскай з байцамі палка Каліноўскага адбылася 7 чэрвеня. У адрозненне ад яе, у сённяшнім мерапрыемстве ўдзел прыняло таксама камандаванне вайсковай арганізацыі.