Уначы Расея атакава Кіеў і Адэскую вобласць
16 гадоў таму
Вайна ва Украіне. Уначы Расея атакавала Кіеў і Адэскую вобласць дронамі. Пацярпелых няма.
Паводле апошняй інфармацыі ад уладаў украінскай сталіцы, усе 10 дронаў там збілі. Аднак ёсць пашкоджанні нежылых памяшканняў і дарожнага пакрыцця праз падзенне дронаў. Інфармацыі аб пацярпелых няма
У Адэскай вобласці ў выніку нападу ўзніклі пажары на аб’ектах партовай і прамысловай інфраструктуры рэгіёну, пашкодзілі элеватар. Станам на 05:30 звестак пра пацярпелых няма, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя