Найміты „Вагнера” ўзводзяць фартыфікацыі на палігоне пад Асіповічамі
„Радыё Свабода” атрымала эксклюзіўны спадарожнікавы здымак палігона „Рэпішча” пад Асіповічамі ад 31 ліпеня. Ён месціцца за 15 кіламетраў ад лагера наймітаў „Вагнер” у вёсцы Цэль.
На здымку відаць, што на тэрыторыі палігона ідуць актыўныя будаўнічыя працы. Можна заўважыць узвядзенне шматлікіх фартыфікацыяў, магчыма, зямлянак. Каля іх відаць аб’екты, падобныя да легкавых аўтамабіляў і светла-шэрых мікрааўтобусаў УАЗ (так званых «буханак»), працуюць бульдозеры.
29 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі заявіла пра сумесныя вучэнні на гэтым палігоне 51-й артылерыйскай брыгады разам з «інструктарамі ПВК „Вагнер”. Паведамлялі пра выкананне „агнявых задачаў з выкарыстаннем квадракоптэраў”.
Беларускае Радыё Рацыя