МЗС Польшчы выказала Беларусі рашучы пратэст з-за інцыдэнту з верталётамі



Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст з-за інцыдэнту з беларускімі верталётамі, якія 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны.

Фота: PAP/Mateusz Marek

Пра гэта расказаў RMF FM намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі. Ён заявіў, што размова з беларускім дыпламатам у МЗС Польшчы была “вельмі кароткай”. Ён таксама падкрэсліў, што беларускаму боку перадалі і іншыя прэтэнзіі. У прыватнасці, Варшава адзначыла зніжэнне ўзроўню бяспекі на мяжы з-за перамяшчэння ў Польшчу краіну наймітаў ПВК “Вагнер”, а таксама з-за нелегальных мігрантаў.

Паводле польскага боку, 1 жніўня адбылося парушэнне паветранай прасторы Польшчы двума беларускімі верталётамі, якія праводзілі вучэнні паблізу мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя