У Валожынскім раёне адкрылі памятны знак прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу
16 гадоў таму
У Валожынскім раёне адкрылі памятны знак дзявятаму прэзідэнту Ізраіля, Шымону Перэсу, паведамляе „Мінская праўда”.
Пасля гэтага ўдзельнікам цырымоніі, сярод якіх быў часовы павераны ў справах дзяржавы Ізраіль у Беларусі Цві Міркін — было прапанавана пачаставацца вадой з калодзежа ў двары старога дома Шымона Перэса.
Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішневе, якое тады ўваходзіла ў склад Польшчы. У 1931 годзе ягоны бацька эміграваў у Палесціну, а праз два гады да іх перабралася жонка з дзецьмі. Палітычная кар’ера Перэса доўжылася больш за 70 гадоў. Прэзідэнтам Ізраіля быў у 2007—2014 гадах. Памёр у 2016 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя