Музыкам Tor Band пагражае да 12 гадоў



Музыкам Tor Band пагражае да 12 гадоў. Многія песні музыкаў былі хітамі падчас пратэстаў 2020 года, піша “Радыё Свабода”.

Удзельнікі гурта за кратамі ўжо 278 дзён. Іх затрымалі 28 кастрычніка разам з жонкамі і спачатку абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта Tor Band задняй датай назвалі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а сёлета ў студзені сам гурт прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Пасля адбыцця сутак і выплаты штрафу блізкія музыкаў выйшлі на волю. Удзельнікі гурта Дзмітрый Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык адбылі тры разы па 15 сутак запар, пасля чаго ім выставілі крымінальнае абвінавачанне.