Скандал у Беларускім моладзевым хабе



Скандал у Беларускім моладзевым хабе. Сёння, 2 жніўня, у першай палове дня ў памяшканні Беларускага моладзевага хабу ў Варшаве, на пляцы Канстытуцыі, мянялі замкі. Гэта адбывалася пры ўдзеле паліцыі.

Фото: Reform.by

Ініцыятар — былы кіраўнік і заснавальнік “Белага легіёну” Сяргей Бульба. Колішні заснавальнік “Белага легіёну” 56-гадовы Сяргей Бульба сцвярджае, што ён стаў новым кіраўніком арганізацыі ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Ён абвінаваціў ранейшае кіраўніцтва ў злоўжываннях.

Аляксандр Лапко, які да гэтага быў кіраўніком Беларускага моладзевага хабу, называе гэтыя падзеі “рэйдэрскім захопам”. Акрамя таго, Лапко сцвярджае, што падчас падачы дакументаў у польскія дзяржаўныя органы быў падроблены ягоны подпіс, цяпер ён падаў заяву ў паліцыю.

Беларускі Хаб у Варшаве – пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў, якая ўзнікла ў 2021 годзе.