У Беластоку праходзіць акцыя супраць абортаў



У выніку абортаў у Польшчы ў 2012 годзе было забіта 757 ненароджаных дзяцей. «Хочам паказаць, наколькі вялікая гэтая лічба ў Польшчы. Хочам супрацьстаяць гэтаму, каб статыстыка, па меньшай меры, не пагаршалася», – паведаміла арганізатар акцыі Паўліна Сабалеўска.

–  Гэта не першая наша акцыя. Мы з фонду «Права на жыццё», збіраем подпісы супраць абортаў. І з гэтай нагоды праводзім пікет, які паказвае, чым ёсць аборт і якое гэта зло.

Подпісы, а іх арганізатыры акцыі плануюць сабраць каля 100 тысяч, плануецца накіраваць у Сейм, каб дэпутаты зрабілі змены ў польскім заканадаўстве і ўзмацнілі змаганне з абортамі. Нагадаем, у Польшчы аборты фактычна забаронены і могуць выконвацца лекарам толькі ў трох выпадках: калі цяжарнасць ставіць пад пагрозу жыццё ці здароўе маці, калі аналізы паказваюць сур’ёзныя пагрозы здароўю і жыццю плода і калі даказана, што цяжарнасць паўстала ў выніку гвалтоўных дзеянняў.

20150503_120526

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара