Выдавецтва «Янушкевіч» запусціла новую інтэрнэт-кнігарню
16 гадоў таму
Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла новы сайт, каб замаўляць беларускія кнігі стала больш зручна — і больш даступна для розных краін.
Сайт knihauka.com працуе пакуль у тэставым рэжыме.
“Адразу просім прабачэння за збоі, — піша каманда. — Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by”.
На старонцы інтэрнэт-кнігарні будзе шырокі асартымент кніг, якія ёсць у выдавецтва. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы.
З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі.