Генпракуратура патрабуе скарэктаваць маршрутную сетку Беларусі



Генеральная пракуратура запатрабавала ад Нацыянальнага агенцтва па турызму ўнесці карэкціроўкі ў маршрутную сетку краіны. У экскурсіі ўключаюць месцы звязаныя з вайной, а таксама распрацоўваюць цалкам новыя маршруты на ваенную тэматыку.

Фота: tour.brsu.by

Экскурсавод адзначае, што пры перабольшванні, лёгка вярнуцца да савецкай практыкі, калі была адная турыстычная тэма:

– Вось гэта ваенная тэма, мне здаецца, вельмі адсунула нас назад. Мы збочылі ў нейкі такі бок, што Беларусь стала „рэспублікай – партызанкай”. Асноўныя экскурсіі рабіліся ў Берасцейскую крэпасць, Хатынь, „Курган славы”, Музей вайны. Вось так рабіўся беларускі турызм. Калі гэта стала незапатрабаваным ці меней запатрабаваным, то пачалася паніка.

Суразмоўца дадае, што турызм, як і любая бізнес-сфера перадусім абслугоўвае попыт ці прапануе якасны прадукт. Навязванне – у перспектыве вядзе да адваротнай рэакцыі.   

Беларускае Радыё Рацыя