Прэм’ер-міністр Польшчы чакае росту правакацый з боку Беларусі і Расеі (абноўлена)
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правялі тэрміновую сустрэчу ў Сувалках. Яна тычылася сітуацыі з бяспекай на межах у сувязі з прысутнасцю ў Беларусі наймітаў з групы “Вагнер” і ў сувязі з правакацыямі рэжыму Лукашэнкі.
“Нашы межы гадамі спыняюць розныя гібрыдныя атакі”, – адзначыў падчас выхаду да прэсы прэм’ер Маравецкі:
– Сёння граніца Польшчы і Літвы – гэта граніца вольнага свету. Яна стрымлівае ціск дэспатычнага Усходу. Трэба тут выразнага адзначыць, менавіта на нашых граніцах, на граніцах літоўскіх і на граніцах польскіх, адбываюцца моцныя гібрыдныя атакі, якія мы назіраем апошнія два гады. Расея і Беларусь павялічваюць ціск на мяжы, павялічваюць лічбы сваіх правакацый.
“Расея і Беларусь надалецй нарошчваюць свае шматлікія правакацыі і інтрыгі, каб дэстабілізаваць мяжу ўсходняга флангу NATO”, заявіў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
***
Прэм’ер-міністр Польшчы чакае росту правакацый з боку Беларусі і Расеі.
Пра гэта Матэвуш Маравецкі заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Сёння яны сустрэліся ў Сувалкаўскім калідоры.
„Расея і Беларусь павялічваюць ціск на мяжы, павялічваюць колькасць сваіх правакацый. Мы павінны разумець, што колькасць гэтых правакацый будзе расці”, — сказаў Маравецкі.
Па словах палітыка, „вагнераўцаў” могуць выкарыстоўваць для выштурхоўвання мігрантаў у Польшчу. Акрамя таго, яны могуць маскіравацца пад нелегальных мігрантаў, каб трапіць на тэрыторыю краін NATO, каб праводзіць дыверсіі. Таму Польшча і перасоўвае войскі бліжэй да мяжы, каб узмацніць абарону.