У Беларусі знаходзяцца каля чатырох тысяч вагнераўцаў
16 гадоў таму
Такую лічбу назваў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля перамоў з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
„Мы фактычна параўналі тыя звесткі, якія абодва маем, і можам канстатаваць, што яны вельмі падобныя: колькасць баевікоў „Вагнера”, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Беларусі, ужо перавышае 4 тысячы або блізка да гэтага. Частка баевікоў падышла да нашай мяжы, заняўшы пазіцыі ў раёне Гародні”, — прыводзіць LRT словы Наўседы.
Літоўскі прэзідэнт падкрэсліў, што такое размяшчэнне вельмі зручнае для правакацый на мяжы. На думку Наўседы, колькасць вагнераўцаў у Беларусі можа павялічыцца да 10 тысяч.