Нелегальныя мігранты ўжылі петарды супраць польскага памежнага патруля
16 гадоў таму
Мігранты, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі, 2 жніўня ўжылі супраць польскага памежнага патруля не толькі камяні, але і петарды, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
“На ўчастку заставы ў Дубічах-Царкоўных польскія патрулі былі закіданыя камянямі і петардамі пасля таго, як прадухілілі спробу перайсці праз мяжу групы з 20 чалавек”, – паведамляе Памежная ахова.
На мяжу быў скіраваныя лёгкі браніраваны аўтамабіль “Tur”, які выкарыстоўваюць контртэрарыстычныя падраздзяленні польскай паліцыі.
Агулам 2 жніўня незаконна перайсці польскую мяжу спрабавалі 86 мігрантаў, сярод якіх былі грамадзяне Індыі ды Егіпта.