Паліну Шарэнду-Панасюк чакае новы суд



Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйдзе на волю 6 жніўня.

На дадзены момант праводзяцца следчыя дзеянні па арт. 411 Крымінальнага кодэкса – злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. За час адсідкі Паліну будуць судзіць па гэтым артыкуле ўжо ў другі раз, кажа яе муж Андрэй Шарэнда:

Следчыя дзеянні працягваюцца. Але Паліну бяруць пад арышт і пераводзяць у Гомельскі следчы ізалятар. І там яна будзе чакаць афармлення гэтай крымінальнай справы. А судзіць яе будуць у судзе Рэчыцкага раёну.

Паводле Андрэя Шаранды, Паліна трымаецца годна. Але за апошнія 2 месяцы ад Паліны застаўся толькі цень. І родныя баяцца, што фізічна яшчэ год пакутаў яна можна не вытрымаць.

Беларускае Радыё Рацыя