Вольга Шніп: Запрашаем на адкрыццё нашай выставы
Сёлета напачатку ліпеня ў Беластоку паўстаў Дом творцаў. У першую рэзідэнцыю сюды запрасілі мастакоў. Яны паўдзельнічалі ў фестывалі «Тутака», а таксама напісалі шэраг карцін, якія будуць паказаныя на выставе ў Беластоку. Выстава сёння ўрачыста адкрыецца.
Кажа куратар мастацкай рэзідэнцыі ў Беластоку Вольга Шніп:
– Адкрыццё выставы 4 жніўня. Гэта будзе ў прасторы «Не-тэатр» у Беластоку, у самім яго сэрцы – каля надпісу «Беласток». На першым паверсе будзем выстаўляць гэтыя працы. Будзем рабіць затым і аўкцыёны, дзе можна будзе набыць гэтыя творы. Запрашаем на адкрыццё выставы. Можна будзе паглядзець творы, пазнаёміцца.
Адкрыццё выставы адбудзецца сёння, 4 жніўня, на выставачнай пляцоўцы «Не-тэатра». Пачатак а 18-й гадзіне. Арганізатары прысвячаюць яе памяці загінулага ў беларускай турме мастака Алеся Пушкіна.
Беларускае Радыё Рацыя