Лютарэвіч і Манафаў выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Сан-Марына



Беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч і ўкраінец Уладзіслаў Манафаў выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру серыі ATP Challenger Tour у Сан-Марына з прызавым фондам 145 тысяч еўра. У чвэрцьфінале беларуска-ўкраінскі дуэт перайграў у дзвюх партыях Марка Дэ Росі з Сан-Марына і італьянца Мануэля Маца – 6:4, 7:5. У матчы за трапленне ў фінал Лютарэвіч і Манафаў сустрэнуцца з аўстралійскай парай Марк Полманс / Мэцью Крыстафер Роміас.

Яна Каладынская прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Бразіліі

На стадыі 1/8 фіналу беларуска справілася з прадстаўніцай Сербіі Катарынай Казараў у трох сэтах — 6:7, 6:3, 6:3.

Хет-трык Старкова прынёс „Металургу” перамогу ў матчы з „Лакаматывам”

Упэўнены старт «Металурга» на Кубку Салея. Каманда са Жлобіна дзякуючы хет-трыку Старкова перамагла «Лакаматыў» – 5:2. „Віцебск” „усухую” абыграў „Магілёў” 3:0, „Хімік” быў мацней за „Гомель” – 3:1.

Забелін дапамог „Таболу” перамагчы „Базэль” у Лізе канферэнцый

Футбалісты казахстанскага „Табола” з беларускім паўабаронцам Паўлам Забеліным у складзе сенсацыйна перамаглі швейцарскі „Базель” па суме двух паядынкаў другога кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый. У Кастанаі „Табол” саступіў з лікам 1:2, але прайшоў далей дзякуючы буйнейшай выязной вікторыі – 3:1. Таксама яшчэ адзін прадстаўнік Казахстана „Ардабасы” пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Аляксандра Сяднёва згуляе ў Варшаве супраць польскай „Легіі”. На мінулым тыдні ў першай гульні гэтых каманд у Шымкенце была зафіксавана нічыя – 2:2, прычым лік у гэтай сустрэчы адкрыў беларускі нападнік казахстанскага клуба Усевалад Садоўскі.

Наступны сапернік „Нёмана” ў адборы Лігі канферэнцый — славенскі „Цэле”

Супернікам „Нёмана” ў 3-м раўндзе адбору футбольнай Лігі канферэнцый стаў славенскі „Цэле”, які ў другім раўндзе прайшоў партугальскую „Віторыю Гімараэш” (3:4, 1:0, 4:2 па пенальці). 10 жніўня гарадзенцы згуляюць у гасцях, а 17-га — на нейтральным полі.

Раней стала вядома, што БАТЭ ў 3-м раўндзе адбору Лігі Еўропы сустрэнецца з „Шэрыфам” з Малдовы. Першы матч 10 жніўня таксама пройдзе ў гасцях.

Беларускае Радыё Рацыя