Афіцыйны Менск працягвае раскручваць мілітарысцкую рыторыку
У апошнія тыдні ўвага дзяржаўнай прапаганды пераключылася з Украіны на Польшчу. Беларусаў запэўніваюць, што цяпер менавіта ад гэтай суседняй краіны сыходзіць пагроза. Маўляў Варшава мае намер вярнуць сябе межы, якія былі да 1939 года.
„Ва ўсёй гэтай істэрыцы ўлады, звычайныя грамадзяне не выключаюць думкі пра магчымасць вайны”, – гаворыць грамадская дзяячка з Пінску:
– У насельніцтва дамінуе меркаванне, у іх стадыя прыняцця таго, што за паляцеўшыя ракеты нас будуць бамбіць. Людзі па сваёй сутнасці прымаюць для сябе думку, што ў нас хутка будзе, як у Белгарадскай вобласці. Яны гэта ўсведамляюць. Калі год таму гэта выклікала ў людзей ціхую паніку, то цяпер людзі перайшлі ўжо ў разрад практычнага асэнсавання, а як жа правільна на гэта рэагаваць, як жа правільна ў гэтай сітуацыі выжыць.
Пазіцыю афіцыйнага Менска ў адносінах да Варшавы вельмі моцна падаграваюць з Масквы. Крамлёўскія медыя таксама актыўна распаўсюджваюць чуткі, нібы Польшча мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя