Беларусь па-ранейшаму не прызнае парушэння польскай паветранай прасторы



Амбасада Польшчы ў Менску 4 жніўня прадставіла Міністэрству замежных спраў Беларусі „падрабязную інфармацыю”, якая пацвярджае, што два беларускія вайсковыя верталёты 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны. Беларускі бок гэты факт абвяргае.

Фота беларускага верталёта зробленае жыхаром Белавежы

У заяве польскага знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што перададзеныя доказы абвяргаюць пазіцыю беларускага боку, „выкладзеную ў афіцыйных паведамленнях” МЗС і Міністэрства абароны.

Фота беларускага верталёта зробленае жыхаром Белавежы

„Мы заклікаем беларускі бок тэрмінова растлумачыць гэты інцыдэнт, скарэктаваць сваю пазіцыю па гэтым пытанні і спыніць усе правакацыі ўздоўж польска-беларускай мяжы”, — зазначаецца ў заяве.

Беларускі па-ранейшаму гэты факт абвяргае.