Алесь Лапко пра скандал вакол Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве
У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве не сціхае скандал. Зараз пытаннямі, якія датычаць гэтай арганізацыі, займаюцца польскія органы.
Дырэктар хаба Алесь Лапко лічыць, што адбыўся захоп памяшкання:
– Ніхто з гэтых людзей, якія былі ў назіральнай радзе, са мной з чэрвеня не меў ніякага кантакту. Ні СМС, ні эмэйлаў, ні лістоў, ні званкоў. Гэта людзі самі сабе нешта рабілі і нікога не інфармавалі. Тое, што яны там зрабілі, гэта цалкам нейкая мутная справа, якую яны хацелі зрабіць у ціхую, але не атрымалася, бо я не такі чалавек, што проста так спусціць.
Паводле Сяргея Бульбы, калі будуць вынікі праверкі, калі былыя кіраўнікі нарэшце прадставяць усю дакументацыю, тады будзе ад яго грунтоўны каментарый для Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя