Расейскага апазіцыянера Навальнага асудзілі яшчэ на 19 гадоў зняволення
16 гадоў таму
Масгарсуд прыгаварыў апазіцыянера Аляксея Навальнага да 19 гадоў асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці. Паседжанне прайшло ў калоніі строгага рэжыму ва Уладзімірскай вобласці, дзе палітык адбывае дзевяцігадовы тэрмін па справе аб махлярстве.
Экстрэмісцкай супольнасцю расейскія ўлады лічаць заснаваны Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй і рэгіянальныя штабы прыхільнікаў палітыка. Навальнага таксама прызналі вінаватым і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу. Асаблівы рэжым азначае, што палітык будзе ўтрымлівацца ў асабліва строгіх умовах, падобных да тых, што належаць асуджаным да пажыццёвага зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя