Каардынацыйная рада працягнула паўнамоцтвы Вольгі Гарбуновай



Каардынацыйная рада прагаласавала за падаўжэнне паўнамоцтваў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай да 8 жніўня 2024 года.

За яе кандыдатуру прагаласавалі 64 чалавекі, супраць не было нікога. Устрымаліся 12 чалавек.

Раней КР падоўжыла паўнамоцтвы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка.