Каардынацыйная рада працягнула мандат Кавалеўскага



Каардынацыйная рада прапанавала ўзгадніць кандыдатуру прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валера Кавалеўскага і рэкамендавала падоўжыць яго прадстаўнічыя функцыі на тэрмін да 8 жніўня 2024 года.

Фота: Telegram / CabinetST

Раней была ўхвалена праца Аліны Коўшык, Валерыя Сахашчыка, Вольгі Гарбуновай, Паўла Латушкі.

Сёння будуць заслуханыя справаздачы Аляксандра Азарава і Святланы Ціханоўскай.