Каля Крымскага маста пашкоджаны расейскі танкер



Дроны даляцелі. Гаворка пра расейскі танкер «Sig», ён атрымаў пашкоджанні і не можа самастойна перасоўвацца. На судне было 11 асобаў экіпажу, яны не пацярпелі. Танкер перавозіў паліва для самалётаў з Крыма ў Сірыю.

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк раніцай 5 жніўня распавёў, што любыя інцыдэнты, якія адбываюцца з караблямі Расеі, або Крымскім мостам – з’яўляюцца спецаперацыямі Украіны і гэтыя аперацыі, паводле яго словаў, цалкам законныя.

Беларускае Радыё Рацыя