Анонс перадачы „Маніфест”



Жнівень 2020 у многіх рэлакаваных беларускіх музыкаў асацыюецца з пратэстамі. Нямала творцаў былі затрыманыя, адбылі суткі, атрымалі штрафы. Сярод іх – і маладая спявачка Lear.

Яна распавяла пра ўласную барацьбу:

– Восенню 2020 года я шмат выступала на дваровых канцэртах, і ўжо былі моманты, калі было зразумела, што яны могуць прыйсці, бо прыходзілі да маці на працу, запытваліся пра мяне.Тэлефанавалі ў дзверы, у дамафон, ты проста сядзіш ціхенька, не адкрываеш, і яны сыходзяць. Тады я зразумела, што, напэўна, трэба спыніцца, бо небяспечна. Спынілася на нейкі час, а потым зразумела, што дужа вясёлы канцэрт. Мы паехалі з гуртом выступаць пад Смалявічамі, і вось там нас і затрымалі.

Пра барацьбу за свабоду, творчасць у эміграцыі і свой унутраны стан пры гэтым Lear распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 5-га жніўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя