У Кіеве адкрыюць офіс ByPol
Прадстаўніцтва ініцыятывы былых сілавікоў ByPol можа пачаць працу ў Кіеве, заявіў кіраўнік арганізацыі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў 5 жніўня на слуханнях справаздачы ў Варшаве аб дзейнасці кабінета.
Паводле слоў Азарава, яго нядаўні візіт у Кіеў, які працягваўся два тыдні, адбыўся па запрашэнні „ўкраінскага боку”.
„Адправіўся ў гэтую паездку для абмеркавання пытання адкрыцця офісу ByPol у Кіеве. Для больш шчыльнай працы. Цяпер з гэтай нагоды праводзяцца кансультацыі, абмяркоўваецца пытанне распрацоўкі канцэпцыі працы, фармавання структуры прадстаўніцтва, падбор кандыдатаў і гэтак далей”, — сказаў Азараў.
Менавіта праз візіт у сталіцу Украіны Азараў не прадставіў свой даклад Каардынацыйнай радзе ў час. Арганізацыя дазволіла яму даць справаздачу гэтай раніцай. На пытанне пра раскол у ByPol ён адказаў, што „расколу не было, а быў сабатаж”.
Беларускае Радыё Рацыя