Расея запусціла дзясяткі ракет па тэрыторыі Украіны (абноўлена)
529-ты дзень вайны ва Украіне. За мінулыя суткі расейцы нанеслі 20 ракетных удараў па ўкраінскай тэрыторыі.
Зенітныя ракетныя падраздзяленні і авіяцыя ліквідавалі 12 крылатых ракет „Калібр”. Паведамляе ў зводцы Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
„Акрамя таго, праціўнік нанёс 62 авіяўдары. У прыватнасці, прымяніў чатыры ўдарныя беспілотнікі тыпу «Шахед» — усе яны знішчаны. Таксама па пазіцыях нашых войскаў і населеным пунктам акупанты выпусцілі 68 рэактыўных сістэм залпавага агню”, — гаворыцца ў паведамленні.
УНІАН
***
Мінабароны Украіны пракаментавала масіраваны ракетны абстрэл сваёй тэрыторыі. «Кінжалы» паляцелі і з Беларусі.
«У гэтую гульню могуць гуляць двое», – пракаментавала ракетны абстрэл Мінабароны Украіны.
Two can play that game.
— Defense of Ukraine (@DefenceU) August 5, 2023
***
Ва Украіне гучыць паветраная трывога. Паветраныя сілы Украіны заявілі пра пуск «Кінжалаў» з раёна Тамбова і неназваных ракет з Беларусі.
Скрыншот з ТГ-канала Паветраных сілаў Украіны.
У суботу 5 жніўня адбылася адна з самых інтэнсіўных ракетных атак па Украіне.
Раней, як паведамлялі маніторынгавыя групы, з Беларусі паляцелі 9 знішчальнікаў і 11 верталётаў войска РФ. Магчыма, акупанты баяліся ўдару ў адказ па сваёй авіяцыі на тэрыторыі Беларусі.