Пачаўся прыём заявак на літаратурную прэмію „Дэбют” імя Максіма Багдановіча
Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, – паведамляе літаратурны партал Bellit.info. Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза” і “Мастацкі пераклад”.
Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не споўнілася 35 гадоў. Пераможцаў прэміі ў кожнай намінацыі вызначыць прафесійнае журы. Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).
Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія за найлепшую дэбютную кнігу была заснаваная ў 2010 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя