Марш Салідарнасці ў Беластоку (абноўлена)



Некалькі соцень беларусаў прынялі ўдзел у Маршы салідарнасці ў Беластоку.

Акцыя была прымеркаваная да трэцяй гадавіны апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і тых падзей, якія з імі звязаныя. Марш пачаўся з мітынгу каля помніка Юзафу Пілсудскаму, дзе слова бралі намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі, кіраўнік фонду Тутака Павел Станкевіч і прадстаўнік Беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі:

Мы сабраліся, паказалі, што беларусы далей змагаюцца, што мы не „перагарнулі старонку”, як бы не хацеў рэжым Лукашэнкі. Беларусы далей паказваюць сваю салідарнасць з тымі людзьмі, якія сядзяць за кратамі. Мы далей гатовыя выходзіць на такія акцыі. Такія акцыі, як сённяшняя, будуць адбывацца ад сёння па 12 жніўня ў 38 гарадах свету. Беларуская дыяспара аб’ядналася, каб разам выходзіць і паказваць, што мы далей змагаемся. Перамены наперадзе.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Далей Марш салідарнасці прайшоў цэнтральнымі вуліцамі Беластока да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, што месціцца ў скверы Вольнай Беларусі. Дзе адбыўся фінальны мітынг, на якім выступілі – мастачка Яна Шостак, усім вядомы Маляваныч з беларускай Калыханкі актор Аляксандр Ждановіч ды музыкі Сяржук Доўгушаў і Ігар Палынскі.

У нядзелю, 6-га жніўня, беларуская дыяспара Беластока праводзіла марш салідарнасці з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_9193.jpg

Акцыю пачалі з супольнага спявання „Пагоні”.

Выступае кіраўнік фундацыі „Тутака” Павел Станкевіч.

Слова ўзяў намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі.

Марш пачаўся ў 16 гадзін з Рынку Касцюшкі, ад помніка маршалку Пілсудскаму. Пасля калона рушыла вуліцамі Беластока да консульства Беларусі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя