Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
16 гадоў таму
Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», у Данецкай вобласці Украіны загінуў беларускі добраахвотнік, які ваяваў за свабоду Беларусі і Украіны ў шэрагах Другога інтэрнацыянальнага легіёна.
Гэтую інфармацыю выданню пацвердзіў адзін з байцоў легіёна. Імя і пазыўны загінулага беларуса пакуль не называюцца. Гэта ўжо 32-і беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны.