Аляксандр Азараў: Усё мной было прадбачана
Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” Святлана Ціханоўская вызваліла Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Пры гэтым лідарка выказала жаданне, каб прадстаўнік ByPol прыцягнуў працу пры Кабінеце па плане “Перамога” і каардынаваў супрацу з беларускім падполлем.
Напярэдадні ў Аляксандра адбыліся слуханні ў Каардынацыйнай Радзе. Пра тое, як яны прайшлі, распавёў Аляксандр Азараў:
– Цяжка прайшлі. Былі эксцэсы, некаторыя прадстаўнікі Каардынацыйнай рады фактычна кідаліся на мяне. Іх выводзілі з залы. Усё было прадбачана. Мне далі яшчэ пытанні за тыдзень да пачатку слуханняў. 70 працэнтаў пытанняў не датычыліся да працы ў Кабінеце, а датычыліся майго асабістага жыцця, працы яшчэ ў Беларусі. Ну але што рабіць, у нас дэмакратыя, таму гэта права Каардынацыйнай рады задаваць мне гэтыя пытанні, я на іх адказваў.
Цяпер пасада прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінету стала свабоднай. Пачынаецца пошук адпаведнай кандыдатуры.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя