Самая высокая тэмпература паветра 6 жніўня была ў Лельчыцах — плюс 35°С
Самая высокая тэмпература паветра 6 жніўня была ў Лельчыцах — плюс 35 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«У сувязі з паступленнем гарачых трапічных паветраных мас у цэлым па Беларусі паветра прагрэлася да плюс 33-35 градусаў. Самая высокая тэмпература — плюс 35-адзначалася ўчора ў Лельчыцах. Аднак шматгадовыя абсалютныя максімумы тэмператур не былі пабітыя», — распавялі ў Белгідрамеце.
У Берасці 6 жніўня слупок тэрмометра падымаўся да плюс 32,6 (раней устаноўлены тэмпературны рэкорд для гэтай даты — плюс 35), у Гародні — плюс 32 (максімум для гэтай даты — 33,8 градуса цяпла), у Менску — плюс 31 (максімум — 34 градусы вышэй за нуль), у Віцебску — плюс 31,3 (максімум — плюс 37,7), Магілёве — плюс 32,5 (максімум — 36,8 градуса цяпла), Гомелі — плюс 33,3 (максімум — 38,4 градуса вышэй за нуль).
Па тэрыторыі Беларусі будуць праходзіць актыўныя кантрасныя атмасферныя франты, таму сіноптыкі чакаюць паніжэнне тэмпературы.