Адбыўся чарговы сойм Руху Салідарнасці “Разам”
Чарговы Міжнародны сойм Руху Салідарнасці “Разам” адбыўся ў Беларускім Доме ў Варшаве. Тэма сойму “Беларуска-украінскія ўзаемадачыненні”.
Тэма вельмі складаная з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі, кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:
-Дыялог быў вельмі цікавым. Былі выступы самых абазнаных палітыкаў і палітолагаў Украіны ў беларускіх узаемадачыненнях. І ў той жа час змаглі паслухаць голас беларусаў, якія давалі свой адказ на гэтае складанае пытанне. Тэма, якая зараз хвалюе практычна ўсіх, не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ва ўсім свеце. Таму што ад гэтага залежыць бяспека фактычна не толькі Усходняй Еўропы, а і ўсяго свету.
Чарговы сойм Руху Салідарнасці “Разам” адбудзецца на пачатку кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя