Спектакль паводле песень і рытуалаў Палесся «3@mova» ў Варшаве
8 жніўня беларускі TEAM THEATRE грае музычны спектакль «3@mova», створаны паводле песень і рытуалаў Палесся.
Дата і час: 8 жніўня ў 19.00. Месца: TR Warszawa, Marszałkowska 8, Варшава.
У тэксце выкарыстана замова — старажытны, знікаючы і містычны жанр беларускай народнай паэзіі.
«3@mova» — спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прысвойванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца сваю сапраўдную ідэнтычнасць — сваю і гледача.
«Мы — пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся кампутарамі і мабільнымі тэлефонамі, і у той жа час мы чулі ад нашых дзядуль і бабуль старажытныя песні, паданні і фантыстычныя гісторыі з мінулых часоў».
Спектакль ідзе на беларускай мове і дыялектах Палесся.
аўтар ідэі, рэжысёр: Максім Шышко
музыка: Мікіта Залатар
гук/святло: Андрэй Бардухаеў-Арол
акторы: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч
Працягласць — 50 хвілін.
Кошт — 45 злотых. Так, па спасылачцы.