Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву – 65



7 жніўня народны артыст Беларусі Віктар Манаеў адзначае 65-годдзе. Ён нарадзіўся ў Менску. У 1980 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У Купалаўскім тэатры адпрацаваў больш за 40 гадоў.

Сярод яго найлепшых роляў — Лёнька Адуванчык ў спектаклі “Радавыя”, Мікіта Зносак у “Тутэйшых”, Норман у “Касцюмеры” і многія іншыя. Увогуле акцёр бліскуча увасобіў на сцэне дзясяткі вобразаў.

Тры гады таму, пасля выбараў 2020 года, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў звольніўся з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Таксама на знак салідарнасці з калегамі сышлі тады народны артыст Аляксандар Падабед, Яўген Адаменка, Марта Голубева, Дзіяна Камінская і Мікалай Кучыц. Усяго пасля звальнення з пасады генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушкі заявы аб звальненні напісалі 42 акцёры і іншыя супрацоўнікі тэатра.

Беларускае Радыё Рацыя