Палітвязень філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў шпіталі пасля аперацыі
16 гадоў таму
Філосаф Уладзімір Мацкевіч перанёс аперацыю і зараз знаходзіцца ў бальніцы.
«Стала вядома, што Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай бальніцы (Калядзічы). Яму зрабілі планавую аперацыю, аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня», – паведамляецца на старонцы Мацкевіча ў фэйсбуку.
У чэрвені 2022 года Уладзіміра Мацкевіча прыгаварылі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па артыкулах аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, абразе прэзідэнта і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лютым 2023 года Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму і перавялі ў магілёўскую турму.