Урад Літвы хоча вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый для беларусаў і расейцаў
Больш за 10 тысяч беларусаў атрымалі літоўскія віды на жыхарства ад пачатку года. Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пастаянна жыве крыху больш за 58 тысяч грамадзян Беларусі.
У Офісе прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў гэтым бачаць рызыкі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. Ён прапаноўваў увесці ў дачыненні да грамадзян Беларусі такія ж абмежаванні, як і для расіян. Аднак Сейм Літвы тады не падтрымаў гэтай ініцыятывы. Аднак дарадца прэзідэнта Літвы Дарыус Урбонас заявіў, што Сейму варта вярнуцца да пытання ўніфікацыі прынятых на нацыянальным узроўні абмежавальных мер у дачыненні да беларусаў і расіян. Такое меркаванне ён выказаў у эфіры радыё LRT. Урбонас таксама згадаў, што з лістапада мінулага года больш за 1,1 тыс. грамадзян Беларусі і Расеі былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Беларускае Радыё Рацыя