На БТ паказалі здымкі з трэніровак харугваў «Паспалітага рушэння» ў Польшчы



Прапагандысты сцвярджаюць, што гэта зыходнікі відэа «Белсата», якія трапілі да іх.

Людзі, якія засвяціліся ў дзяржаўных навінах, належаць да арганізацыі «Паспалітае рушэнне». Рух складаецца з васьмі харугваў, шэсць з якіх знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і дзве — на тэрыторыі Літвы.

Паводле прапагандыстаў, на здымках, што трапілі ў іх рукі, зафіксаваныя зборы трох харугваў — беластоцкай, уроцлаўскай і адной з літоўскіх. Трэніроўкі нібыта адбываліся 1 ліпеня ў Польшчы пад Аўгустовам. 

Беларускае Радыё Рацыя