З’явіўся новы мерч «Менск — горад палітвязняў»



Каманда Politzek.me і дызайнерка Караліна Палякова выпусцілі новы мерч «Менск — горад палітвязняў». 30% выручкі ад кожнай прададзенай футболкі пойдзе на дапамогу сем’ям палітвязняў.

На футболках намалявана пераасэнсаваная мазаіка «Менск — горад мастацтва» і «Менск — горад навукі».  Цяпер Politzek.me разам з дызайнеркай пераасэнсавалі канцэпцыю сучасных герояў. Яны ўпэўненыя, што цяперашнія героі Беларусі — гэта палітвязні.«Мы хочам паказаць, што салідарнасць — гэта стыльна. А дапамагчы палітвязням можна рознымі спосабамі: ад адпраўкі ліста да куплі мерчу, частка якога ідзе на данаты», — упэўненыя аўтары.

Футболка каштуе 45 еўра, набыць яе можна праз інстаграм.