У Беларусі пачалі штрафаваць экскурсаводаў



У Беларусі пачалі штрафаваць экскурсаводаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць з парушэннем новых патрабаванняў. Так кожны экскурсавод і гід-перакладчык мусіць мець акрэдытацыю і працаваць па маршруце і па тэксце ўзгодненым адпаведнай камісіяй. Першых парушальнікаў ловяць пакуль на буйных аб’ектах, як Берасцейская крэпасць, Нясвіжскі і Мірскі замкі.

Экскурсавод адзначае, што кантралюючым асобам варта не забывацца пра творчы падыход у гэтай прафесіі:

– Хацелася б, каб мая прафесія была творчая. Талент даносіць інфармацыю, распавядаць, паказваць, улюбляць у свой горад, у сваю краіну, каб гэта ўсё квітнела. Гэтыя рамкі і нейкія такія сутыкненні, яны могуць пашкодзіць. Чаcам кажуць, што лепшае – гэта вораг добрага.

Суразмоўца дадае, што пэўны кантроль, як напрыклад па выплаце падаткаў, мае месца быць, але не ідэалагічны. Гэта ў хуткім часе можа замарозіць развіццё экскурсійнай справы.

Беларускае Радыё Рацыя