Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 48-мі раёнах Беларусі



Дажджы стабілізавалі ў краіне сітуацыю з прыроднымі пажарамі, але гэтая праблема застаецца актуальнай, – паведамляюць ратавальнікі. Так на сённяшні дзень часовыя абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 48-мі раёнах, гэта амаль уся Віцебшчына і Магілёўшчына.

Пры гэтым у краіне яшчэ з красавіка ўведзены адмысловы вясенне-летні супрацьпажарны рэжым, – нагадвае ляснік:

Забаронена любое выпальванне сухой травяністай расліннасці, асабліва на тарфяных палях. Гэта прадугледжана тым, што падчас гарэння травы ўзнікае вельмі сур’ёзная пагроза. У асаблівы супрацьпажарны рэжым вінаватыя асобы падлягаюць адміністратыўнай адказнасці. Штрафы вялікія, штраф штрафам, але гэта трагедыя з-за нейкай простай недарэчнай выпадковасці, не проста выпадковасці, а халатнасці.

Па афіцыйных дадзеных, за першы тыдзень жніўня ў краіне адбылося 4 лясных пажары і 6 узгаранняў у экасістэмах.  

Беларускае Радыё Рацыя