Літва заявіла пра адпраўку дадатковых падраздзяленняў да граніцы з Беларуссю



“Мы разам з Міністэрствам унутраных спраў цяпер разглядаем магчымасць павелічэння нашых магутнасцяў на мяжы з Беларуссю. (…) Былі прыняты адпаведныя рашэнні. Мы плануем у найбліжэйшы час павялічыць наш кантынгент на мяжы з Беларуссю”, — паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай граніцы Рустамас Любаевас.

Фота: migration.lt

Лічбу вайскоўцаў, якіх перакінуць пад Беларусь, ён не агучыў. Па словах Любаеваса, захады бяспекі, якія прымяняюцца цяпер, адэкватныя, але памежная служба гатовая ў кароткія тэрміны разгарнуць дадатковыя сілы.