Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК.
Паводле абвінавачання, у віну жанчыне ставілася тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў «Аднакласніках»: «у адкрытым доступе для ўсіх карыстальнікаў размясціла прагледжаныя ёю ў сетцы Інтэрнэт раней фатаграфіі з выявай А. Лукашэнкі, для наступнага ўспрымання нявызначаным колам асоб інфармацыі, якая размяшчаецца ёю. Не лічыла, што апублікаваныя выявы носяць абразлівы характар, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы ў непрыстойнай форме».
Суддзя Арцём Падалянец прызначыў Мацко арышт тэрмінам на тры месяцы.
Крыніца: Вясна