Роза Турарбекава: Актуальнае пытанне: як Беларусі стаць чальцом Еўразвязу?
Адносіны Беларусі з Еўразвязам павінны быць сапраўды шчыльнымі. Такое меркаванне выказала даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Універсітэта Юстуса-Лібіха Роза Турарбекава. Гучала гэтая тэма і падчас дыскусіі на канферэнцыі “Новая Беларусь”. Працягвае палітолаг:
– Цяпер гэтае пытанне стаіць менавіта ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі. Гэтая сітуацыя датычная падзеяў унутры краіны – рэпрэсіі, умацаванне таталітарнага рэжыму, літаральна з пераходам да таталітарнага, падзеі на знешнім контуру, маецца на ўвазе вайна Расеі супраць Украіны, тым больш з уцягваннем Рэспублікі Беларусь. Перспектыва «жалезнай заслоны», якая сёння ўсё часцей абмяркоўваецца. Вымушаны мы сёння гаварыць, што Беларусь, у прыватнасці дэмакратычныя сілы, хацелі б уступіць у Еўрапейскі звяз. Гэта вельмі важная заява, якая ставіць мэту і акрэслівае рамкі руху.
“Цяпер мы пераходзім да пошукаў адказаў на пытанне, як менавіта Беларусі стаць чальцом Еўразвязу”, – дадала Роза Турарбекава.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя